Лукашэнка: "Як мінімум да 90 з лішкам не памру..."

Адказваючы на пытанне журналісткі з Кастрамы пра эканамічную сітуацыю ў краіне і шляхі выхаду з крызісу, Лукашэнка адзначыў, што крызісу ў Беларусі не было, былі пэўныя праблемы з валютай. Паводле яго слоў, насельніцтва вывезла з краіны 3 мільярды долараў.

Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі "страшэнны дэфіцыт працоўнай сілы... У нас працоўных рук сёння не хапае".

У адказ на пытанне газеты "Трибуна" пра ранейшыя напружанасці ў адносінах кіраўніцтва Беларусі і Расіі, Лукашэнка падкрэсліў: "У нас былі праблемы, якіх цяпер няма. Абсалютна няма!"

Лукашэнка пра адносіны з Расіяй і артыкул Пуціна:

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што былы віцэ-прэм'ер, а цяпер намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Андрэй Кабякоў, можа стаць будучым новым амбасадарам Беларусі ў Расіі. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Кабякоў мае кватэру ў Маскве.

Лукашэнка адзначыў, што дзяржсакратар саюзнай дзяржавы Павел Барадзін, калі страціць пасаду, будзе працаўладкаваны ў Беларусі, атрымае дыпламатычны пашпарт.

Пра Барадзіна:

"Нельга класці яйкі ў адзін кошык!" — так Лукашэнка пракаментаваў арыентацыю Беларусі не толькі на Расію, але і на той жа Кітай.

Паводле слоў Лукашэнкі, нават Міхаіл Гарбачоў яму "пасылае сігналы: Ні ў якім разе нельга вам ісці на знішчэнне Беларусі і ўключэнне яе ў склад Расіі. Гэта будзе шкодна і для Беларусі , і для Расіі".

Кіраўнік Беларусі распавёў пра выпадак, як хтосьці з Расіі хацеў даць хабар у памеры 15 мільярдаў долараў.

Паводле слоў Лукашэнкі, на мінулым тыдні праз "аднаго з нашых людзей, які мае доступ да мяне", з Захаду кіраўніку Беларусі прапаноўвалі на пэўных умовах "забяспечаную старасць".

Пра яйкі і кошыкі, Кітай, хабар і турму

Адказваючы на пытанне прадстаўніка тэлеканала "100ТВ" з Пецербурга пра ўчорашняе затрыманне ў Мінску сацыёлага Алега Манаева, Лукашэнка сказаў, што нічога не ведае пра гэта ды даў даручэнне падрыхтаваць яму даведку. Тым не менш, ён выказаўся пра сацыялагічныя даследаванні Манаева: "Манаеў, я так разумею, гэта выкармыш Захаду... Яму замовілі... Мы гэта бачылі, мы адсочвалі".
"Хочаце, каб рэйтынг мой быў 90%, заўтра будзе", — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка прыгадаў мінулыя выбары ды прызнаўся, што іншым кандыдатам "аддаў 600 тысяч сваіх подпісаў, для таго, каб Цэнтравыбаркам іх зарэгістраваў... пад жалезным ціскам".

Лукашэнка выказаўся наконт палітзняволеных. Паводле яго слоў, амаль усіх "павыпускалі". "Там здаецца 2 ці 3 чалавекі засталіся... Яны хочуць быць героямі", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Сам жа ён іх лічыць "бандытамі", а не апазіцыяй.

Паводле слоў Лукашэнкі, "учора" ў Беларусі было праведзенае даследаванне, каб высветліць, "хто ў нас купляе валюту". Аказалася, што "чыстыя імпарцёры, якія возяць шмоткі з-за мяжы...".

Лукашэнка не бачыць падставаў для падзення свайго рэйтынга да 20%. Згадваючы пра абвешчаныя нядаўна вынікі даследавання Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, ён сказаў, што яго такія даследаванні "ніколькі не напружваюць". Ён паабяцаў, што неўзабаве будзе праведзенае аб'ектыўнае сацыялагічнае даследаванне.

 

укашэнка адказаў на пытанне, што часам яму прагназуюць лёс зрынутага лівійскага дыктатара Муамара Кадафі. "Што дачытна Муамара Кадафі, мы не ведаем пра яго лёс... І Кадафі ж не ўцёк... Ён змагаецца", — сказаў кіраўнік Беларусі.

"Як мінімум да 90 з лішкам не памру...", — заявіў Лукашэнка. Ён згадаў свайго малодшага сына Колю і сказаў: "Не факт, што ў яго будзе добрае жыццё і лёс".

 

укашэнка заявіў, што "9 мільярдаў яму не абяцалі" і што гэта "качка" (нагадаем, прапанова такой дапамогі за дэмакратычныя змены ў Беларусі была агучаная кіраўнікамі ЕС на нядаўнім варшаўскім саміце).

Лукашэнка нарэшце атрымаў даведку МУС у справе ўчорашняга затрымання Алега Манаева і агучыў яе. Паводле даведкі, Манаеў быў затрыманы "ў рамках аперацыі па перашкодзе абарачэнню наркотыкаў", якая праводзілася ў раёне плошчы Перамогі ў Мінску. Лукашэнка агучыў асноўны тэзіс даследавання Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, паводле якога ён мае падтрымку толькі 20% апытаных. У даведцы адзначаецца, што "інстытут не мае рэгістрацыі і ліцэнзіі на правядзенне сацыялагічных даследаванняў у Беларусі".

Лукашэнка ў чарговы раз назваў Канавалава, які абвінавачваецца ў арганізацыі і выкананні выбуху ў мінскім метро, "унікальным чалавекам". Ён зноў нагадаў, што Канавалаў узяў інфармацыю для стварэння выбуховага прыстасавання з інтэрнэта і "штосьці сам дабавіў". "Расійскія ФСБэшнікі папрасілі доступ да яго, каб ён паказаў, як ён сабраў гэтую выбухоўку", — распавёў кіраўнік Беларусі.

Адказваючы на пытанне, ці плануе ён завесці свой асабісты блог альбо акаунт у сацыяльных сетках, Лукашэнка сказаў, што інтэрнэтам не асабліва цікавіцца, хоць "там усё пра мяне напісана". Ён адзначыў, што дастаткова афіцыйнага сайта. "Калі прэзідэнт увесь у гэтых штуках... (пра Айпад) Гэта не прэзідэнцкая штука", -- расказаў Лукашэнка.

 

Журналістка газеты "Завтра" запытала кіраўніка Беларусі пра стан беларускай літаратуры. Лукашэнка адзначыў, што "нехта нешта піша, але... я баюся зараз пакрыўдзіць нашых пісьменнікаў. Але гэта не тыя пісьменнікі. вельмі шмат нашых пісьменнікаў пасля распада СССР трапіла пад нацыяналістычную вайну... Яны пачалі займацца палітыкай і чаго толькі там не наварацілі".

 

Лукашэнка таксама расказаў, што акрамя дакументаў амаль нічога не чытае. Прачытаў нядаўна артыкул Пуціна.

Беларускі кіраўнік таксама заўважыў, што распад Расіі нічога добрага для Беларусі не будзе азначаць. "Распад Расіі для нас -- хана", -- заўважыў ён, адказваючы на пытанне журналісткі газеты "Северный Кавказ".

На пытанне журналіста "Русской службы новостей" аб другой хвалі крызісу, Лукашэнка заўважыў, што з гэтым прасцей будзе справіцца разам з Расіяй. Галоўнай праблемай на думку беларускага кіраўніка, стане збыт прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў.

Расказаў Лукашэнка і пра "маўклівыя рэвалюцыі". Ён назваў іх вынікамі дзейнасці Захаду і адзначыў, што "вынік іх нулявы".

"У нас няма апазіцыі -- у нас пятая калона", -- заявіў Лукашэнка, характарызуючы апанентаў. "Шарлатаны і жулікі, бізнэсмены ад палітыкі", -- дадаў ён.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі