Лукашэнка: будзе вельмі цяжкі будучы год
Кіраўнік дзяржавы ў аўторак прымаў з дакладам прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча. Гаворка ішла найперш пра стан эканомікі ў 2012 годзе.
Між іншым, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "будзе вельмі цяжкі будучы год". Таму трэба "добра распарадзіцца" сабраным багатым ураджаем. "У нас павінна быць добрая закладка на зіму харчавання, каб людзі не пакутавалі, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Таму што вакол калі не галадуха, то праблемы з харчаваннем будуць".
Таксама Лукашэнка запатрабаваў выканання ўсіх паказчыкаў 2012 года, асабліва па валавым унутраным прадукце. Ён адзначыў, што ў нашай эканоміцы назіраецца "поўны разброд і хістанне".