Лукашэнка лічыць, што АДКБ мусіць паглыбіць супрацу з NATO і АБСЕ

З такой заявай кіраўнік Беларусі выступіў сёння ў Маскве. Туды Аляксандр Лукашэнка адправіўся на паседжанне Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.

На думку беларускага кіраўніка, Арганізацыю Дамовы пра калектыўную бяспеку чакае няпросты перыяд, перадае БЕЛТА. Сёння АДКБ афіцыйна прыняла заяву Узбекістана аб прыпыненні чалецтва ў АДКБ. Удзельнікамі арганізацыі застаюцца Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.

Таксама Лукашэнка заклікаў АДКБ да больш шчыльнай супрацы з міжнароднымі арганізацыямі. У прыватнасці, ён назваў АБСЕ, ААН і NATO. На думку беларускага кіраўніка, не павінна быць канкурэнцыі і дублявання высілкаў у арганізацыі бяспекі еўразійскага рэгіёна.

Фота — rusmirzp.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі