Лукашэнка лічыць, што за тэракт павінна быць самае жорсткае пакаранне
Аб гэтым ён заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу “Расія 24”.
Паводле словаў кіраўніка Беларусі, ён дапускае існаванне меркавання аб тым, што смяротнае пакаранне для Канавалава і Кавалёва можа быць замененае на пажыццёвае зняволенне. Лукашэнка таксама паведаміў, што менавіта яму будзе належаць апошняе слова ў гэтай справе. Паводле беларускага заканадаўства, менавіта кіраўнік краіны вырашае, замяніць смяротнае пакаранне пажыццёвым зняволеннем, альбо не.
Нагадаем, што вырак абвінавачаным у арганізацыі тэракту ў метро 11 красавіка 2011 году Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву будзе вынесены 30 лістапада. Пракурор запатрабаваў смяротнага пакарання для абодвух абвінавачаных.