Лукашэнка не пераймаецца наконт чэмпіяната свету па хакеі 2014 года (відэа)
Пра гэта беларускі лідар заявіў журналістам 4 сакавіка.
Як вядома, сусветнае першынства павінна прайсці ў Мінску, але прадстаўнікі міжнароднай супольнасці часта выступаюць супраць гэтага і заклікаюць Міжнародную федэрацыю хакея перанесці чэмпіянат у іншую краіны па палітычных матывах.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён спакойна рэагуе на такія прапановы, бо іх, на яго думку, робяць “асобныя дзяльцы” і яны не маюць дачынення да спорту. Да таго ж ён не бачыць для сябе і для Беларусі іміджавых стратаў, калі чэмпіянат усё ж перанясуць. “Тое, што мы пабудавалі (гатэлі, спартовыя пляцоўкі) і да чэмпіянату свету і без яго, — усё гэта застанецца нашаму народу”, — падкрэсліў ён.
Таму Лукашэнка лічыць, што пераймацца за чэмпіянат-2014 пакуль рана, перадае БЕЛТА.