Лукашэнка падзякаваў рэктару з "чорнага спісу" ЕС

25 ліпеня Аляксандр Лукашэнка выказаў спецыяльную падзяку калектыву табачнай фабрыкі "Нёман", шэрагу работнікаў энэргетычнай сферы, землеўладкавання і падатковых органаў, чатыром спявачкам і дзевяці журналістам.


А таксама рэктару прыватнай навучальнай установы "Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут" Тамары Алпеевай — "за шматгадовую плённую працу ў сферы адукацыі, значны асабісты ўнёсак у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў".


Менавіта яе ў сакавіку Еўрасаюз унёс у спіс неўязных у адказ на ліст ад Уладзіміра Кумца, адлічанага ўвосень з 5-га курса гэтага інстытута. Актывіст штаба Уладзіміра Някляева напісаў еўрачыноўнікам, што Тамара Алпеева разам з генеральным дырэктарам інстытута Аляксандрам Алпеевым і кіраўніцай аддзела кадраў Аленай Сталяровай кіравалі працэсам адлічэння, падмянялі ведамасці і давалі непраўдзівыя сведчанні на судовым працэсе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі