Лукашэнка патрабуе кантраляваць доступ да інтэрнэту ва ўстановах адукацыі
Па яго словах, нельга каб інтэрнэт выкарыстоўваўся ў пазанавучальных і тым больш дэструктыўных мэтах.
Як паведамляюць інфармагенцтвы, асаблівую небяспеку кіраўнік краіны пабачыў у сацыяльных сетках. На яго думку, у руках злачынцаў сацыяльныя сеткі здольныя стаць небяспечнай зброяй.
Нагадаем, што менавіта сацыяльныя сеткі сталі арганізацыйным цэнтрам "маўклівых акцыяў".