Лукашэнка патрабуе не зацягваць справу аб тэракце ў метро

1 жніўня беларускі лідар прыняў старшыню КДБ са справаздачай. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка падрабязна цікавіўся вынікамі расследавання тэракту ў Мінску. Ён запатрабаваў не зацягваць накіраванне ў суд гэтых матэрыялаў.

Кіраўнік дзяржавы таксама цікавіўся тым, як старшыня КДБ ацэньвае раптоўна праведзеную праверку Ўзброеных Сіл Беларусі. Апроч таго, у часе сустрэчы абмеркавалі сітуацыю, якая складваецца вакол Беларусі, а таксама ўнутры краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі