Лукашэнка пагражае "сарваць пагоны" за відэа пра паход юнакоў у метро
Такая заява прагучала ў аўторак на нарадзе аб расследаванні выбуху ў метро.
Кіраўнік Беларусі заявіў, што пачалося расследаванне па факце выкладзенага ў Інтэрнэце відэа пра начны візіт групы маладых людзей у мінскае метро. Ён выказаў незадавальненне працай міліцыі і іншых органаў, у тым ліку Саветам бяспекі на чале з Леанідам Мальцавым, перадае interfax.by.
Лукашэнка заявіў, што калі гэтыя факты пацвердзяцца, то сілавікі "заўтра застануцца без пагонаў".
Нагадаем, што скандальнае відэа з'явілася ў інтэрнэце ўчора. Група маладых людзей каля 4 гадзінаў раніцы без перашкодаў зайшла ў метро на станцыі "Маскоўская".