Лукашэнка ўраду: хопіць балбатаць пра прыватызацыю!
Кіраўнік дзяржавы ў аўторак узяў удзел у нарадзе, прысвечанай дзейнасці Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка выказаўся на тэму прыватызацыі. "Хопіць балбатаць аб прыватызацыі, — цытуе яго словы БЕЛТА. — Гэта становіцца для нас шкодным. І мяне ўжо пачынае насцярожваць. Як быццам Мінэканомікі ва ўрадзе няма пра што гаварыць, як толькі аб прыватызацыі".
Лукашэнка падкрэсліў, што нельга штодня "сядзець і балбатаць ва ўрадзе", бо гэта "пераходзіць у грамадства".
"Прыватызацыі быць. Кошты будуць вельмі высокія, рынкавыя. Але затанна, чыноўніцкай прыватызацыі або буйному бізнэсу раздаваць прадпрыемствы я як прэзідэнт не маю намеру. Ніякай апаратнай прыватызацыі... ніколі не будзе", — дадаў кіраўнік дзяржавы.