Лукашэнка возьмецца за камерцыйныя банкі з замежным капіталам
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы са старшынёй праўлення "Банка ВТБ" Андрэем Косціным.
Па словах Лукашэнкі, цяперашняя сітуацыя -- лакмусавая паперка ва ўзаемаадносінах з банкамі. Ён таксама паведаміў, што ў сувязі з узніклымі цяжкасцямі на валютным рынку загадаў старшыні Нацбанка больш уважліва цікавіцца працай камерцыйных банкаў. І не толькі карэктаваць, але і накіроўваць іх дзейнасць, паведамляе БелТА.