Лукашэнка вярнуўся з Сочы і едзе ў Горкі
Кіраўнік дзяржавы здзейсніць працоўную паездку ў Горацкі раён.
Як інфармуе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі, ён "азнаёміцца з сацыяльна-эканамічным развіццём гэтага рэгіёна, наведае шэраг прадпрыемстваў і прыме ўдзел у Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2012".
Нагадаем, галоўнай падзеяй свята, якое працягнецца два дні, стане традыцыйнае ўручэнне дзяржаўных узнагародаў і прэмій найлепшым працаўнікам.