Лукашэнка знайшоў спосаб скараціць студэнцкія стыпендыі
Пра гэта ён заявіў на з'ездзе Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі.
Па словах кіраўніка дзяржавы, трэба даць моладзі магчымасць зарабіць летам, у працоўны семестр.
"Калі малады чалавек заробіць 6-10 млн у працоўны семестр, нам менш яму стыпендыю прыйдзецца плаціць. Ён жа сам заробіць гэтыя грошы! Чаму мы баімся заплаціць моладзі нават крыху больш, чым яна зарабіла?" — перадае БЕЛТА словы Аляксандра Лукашэнкі.