Лукашэнку раскажуць, як павалілася сцяна на новым дрэваапрацоўчым заводзе
Інфармацыю кіраўніку дзяржавы даложыць Адміністрацыя прэзідэнта.
Нагадаем, што сцяна абвалілася ў чэрвені 2012 года. Факт падзення сцяны на будаўніцтве пацвердзілі камітэт па працы і занятасці Магілёўскага аблвыканкама і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Між тым Дзяржбуднагляд і пракуратура Магілёўскай вобласці раней адмаўлялі факт падзення сценкі.
З адпаведным зваротам у разнастайныя дзяржаўныя структуры звярталіся прадпрымальнік з Лондана беларус Аляксандр Мінін і муляр пятага разраду з Магілёва Аляксей Паўлоўскі. Яны звярталі ўвагу на магчымае парушэнне правілаў будаўніцтва дрэваапрацоўчага заводу. Пра тое, што звароты перасланыя ў Адміністрацыю прэзідэнта, скаржнікам паведамілі з рэдакцыі "Советской Белоруссии", куды тыя звярнуліся.
Між тым, Паўлоўскі, які наведаў на пачатку лютага ўжо збудаваны завод, кажа, што ніякіх мераў па ўмацаванні сцен не прынята дагэтуль, адзначае БелаПАН.
Фота — otvprim.ru