Ва Украіне прайшоў пікет: “Саша, едзь у Гаагу!”
Ля беларускай амбасады ў Кіеве 2 ліпеня прайшоў пікет.
Яго ўдзельнікі трымалі ў руках плакаты “VIP-passenger to Haague transfer here”, “Беларусі — незалежнасць, палітвязням — свабоду”, “Сёння Беларусь — заўтра Украіна?”.
Пікетоўцы скандавалі: “Саша, едзь у Гаагу!”.
Адна з ініцыятарак акцыі Аляксандра кажа, што была здзіўленая фактамі парушэння правоў чалавека ў Беларусі, а таксама катаванняў і бесчалавечнага абыходжання з апанентамі ўлады, перадае Радыё Свабода.
1 ліпеня Аляксандар Лукашэнка прыехаў у Кіеў, каб прысутнічаць на фінале чэмпіянату Еўропы па футболе.