Лябедзька прапануе палітычнай эміграцыі каардынавацца

Зараз у эміграцыі знаходзяцца дзесяткі актывістаў АГП, Партыі БНФ, кампаніі “Гавары праўду”, іншых палітычных структур ды грамадскіх ініцыятыў. За мяжой гэтыя людзі аб’ядналіся і нават прэтэндуюць на тое, што з’яўляюцца прадстаўніцтвамі за мяжой інтарэсаў усёй беларускай апазіцыі ці нават Беларусі. Але свае прадстаўнічыя функцыі і задачы яны слаба каардынуюць з апазіцыяй унутранай, лічыць старшыня АГП Анатоль Лябедзька. І гэта неабходна змяняць.

Анатоль Лябедзька: “Яны павінны разумець, якая стратэгія тут, у нас, што неабходна рабіць, якія прыярытэты. Што трэба рабіць першым, што другім, што трэцім... І так па кожнай краіне. Калі мы будзем мець скаардынаваную дзейнасць у дзясятку еўрапейскіх краін, то гэта будзе вельмі добра”.

Фармуляваць задачы ды тлумачыць, што лепш для ўнутранай апазіцыі, самім “прадстаўнікам” за мяжой мусіць “кааліцыя шасці”. На думку Лябедзькі, гэтая кааліцыя здольная патлумачыць эмігранцкім структурам, што турбуе ўсю беларускую демакратычную супольнасць. Прынамсі, такая каардынацыя замежжа з той жа “шасцёркай” дазволіць пазбегнуць у будучым скандалаў, які распачаўся пасля прапановы брусэльскага “Офіса за демакратычную Беларусь” выкрасліць частку беларускіх чыноўнікаў са спісу неўязных у ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі