“Ляпис Трубецкой” не змог прыехаць у Варшаву за праваабарончай прэміяй

Гэта адбылося ў гадавіну пачатку вызвольнага паўстання Кастуся Каліноўскага.

На гэты раз лаўрэатамі прэміі за асабістую мужнасць у абароне правоў чалавека сталі: першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, праваабаронца-палітвязень Алесь Бяляцкі, лідар гурта “Ляпис Трубецкой” Сяргей Міхалок, швецкія пілоты Томас Мазэці, Ханна Фрэй і Пер Кромвел, прафсаюзны дзеяч Генадзь Фядыніч.

З-за таго, што Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі, ад ягонага імя ўзнагароду атрымала жонка Наталля Пінчук. Аднак на цырымоніі асабіста не прысутнічалі і іншыя лаўрэаты. Напрыклад, швецкія пілоты, па словах рэдактаркі "Хартыі-97" Наталлі Радзінай, не захацелі прыехаць у Варшаву і сустрэцца з прадстаўнікамі Беларусі. Каб уручыць ім узнагароду, Наталля Радзіна наведала Швецыю.

Не з’явіўся на цырымоніі і Сяргей Міхалок, у якога напружаны канцэртны графік, аднак "Хартыя-97" абяцае, што беларусы Варшавы пабачаць куміра жыўцом нават раней за запланаваны канцэрт  "Ляпісаў” 28 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі