“Ляпис Трубецкой” не будзе выступаць на мітынгу ў Маскве

Абвяржэнне апублікаванае на афіцыйным сайце “Ляпісаў”. У ім гаворыцца, што музыкі падзяляюць права грамадзян на вольнае волевыяўленне і пратэсты, аднак не  змогуць быць на Балотнай плошчы, бо 10 снежня маюць канцэрт у іншым горадзе.

“Ляпісы” таксама выказалі пратэст супраць публікацыі ў СМІ непраўдзівай інфармацыі. У прыватнасці, гаворыцца аб гутарцы з Сяргеем Міхалком, апублікаванай на сайце “Беларускі партызан”. “Яна складзеная з ранейшых выказванняў музыкі”, -- гаворыцца ў звароце.

Нагадаем, што мітынг апазіцыі ў Маскве пройдзе сёння. У пятніцу з’явілася інфармацыя, што на ім выступіць беларускі гурт “Ляпис Трубецкой”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі