Людзей на плошчы Незалежнасці брутальна затрымалі

Схапілі некалькі дзясяткаў чалавек, некаторых валаклі па зямлі ў мікрааўтобусы, што пад’язджалі да плошчы. Астатнія ўдзельнікі акцыі разышліся.

Фатографа Віктара Драчова людзі ў цывільным штурхнулі на зямлю з метровага парапета. У руках ён трымаў здымач, таму не здолеў згрупавацца і моцна пашкодзіў калена.

Затрыманая Юлія Хлашчанкова, назіральніца ад Беларускага хельсінкскага камітэта.

На месцы падзеяў прысутнічаў карэспандэнт Еўрарадыё Алесь Пілецкі. Неўзабаве на нашым сайце з'явяцца фота- і відэаматэрыялы з плошчы Незалежнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі