Л.Злотнікаў: 4 тысячы — не апошняе значэнне абменнага курса
Пра гэта эканаміст Леанід Злотнікаў заявіў Еўрарадыё.
Злотнікаў: “Наўрад ці з’явіцца долар у абменніках, бо камерцыйным банкам прапанавана самім вызначаць курс. Камерцыйныя банкі прадаюць валюту як прадпрымальнікам (на міжбанкаўскім рынку), так і насельніцтву, таму 4 тысячы — гэта не апошняе значэнне абменнага курса. Прадпрымальнікам патрэбна валюта, і яны ў стане плаціць за яе больш за 4 тысячы. А мы ведаем, што валюты ў краіне мала, і валюта востра патрэбная”.