Мінінфарм хоча праз суд зачыніць "Нашу Ніву" і "Народную Волю"

Міністэрствам інфармацыі пададзеныя іскавыя заявы аб спыненні выпуску газет ў Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі.

Гэтае рашэнне прынята ў адпаведнасці з законам Беларусі "Аб сродках масавай інфармацыі" ў сувязі з вынясеннем рэдакцыям названых выданняў на працягу года двух і больш пісьмовых папярэджанняў, паведамілі БЕЛТА у Міністэрстве інфармацыі.

***

Скурко: “Брэнд “Нашай Нівы” старэйшы за брэнд Міністэрства інфармацыі”

Пра тое, што Міністэрства інфармацыі 25 красавіка звярнулася ў Вышэйшы гаспадарчы суд з пазоўнай заявай аб спыненні выхада газэт “Наша ніва” і “Народная воля” галоўны рэдактар "НН" Андрэй Скурко даведаўся толькі днём 27 красавіка. З паведамлення афіцыйнага агенцтва БЕЛТА. І зараз, кажа, будзе адстойваць права на жыццё старэйшай беларускай газэты ў судзе.


Андрэй Скурко: “Сам брэнд “Нашай Нівы” старэйшы за брэнд Міністэрства інфармацыі. І ён усе гэтыя гады выжываў неяк. У нас такая пазіцыя, што мы іх вырашаем праблемы па меры іх паступлення. Вось у нас зараз ёсць праблема — мы будзем яе вырашаць. Як сітуацыя будзе развівацца далей — у залежнасці ад гэтага будуць нейкія наступныя крокі прадпрымацца”.


Сёння наклад “Нашай нівы” складае больш за 7 тысяч асобнікаў. З іх амаль палова распаўсюджваецца па падпісцы. Але падпішчыкаў Андрэй Скурко просіць не хвалявацца: маўляў, газета будзе ўсё адно выходзіць.


Андрэй Скурко: “Я думаю, што газета будзе выходзіць далей. Думаю, што не дойдзе да брутальнага закрыцця двух буйнейшых незалежных газет. Бо гэта для ўладных структур кантролю за полем СМІ — гэта шлях у нікуды”.

фота: 1984-2010.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі