Магілёўскага актывіста “замкнулі” перад самай акцыяй

Сёння, 6 ліпеня, да яго дадому прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Яны сказалі, што неабходна праехаць у Ленінскі РАЎС для ўдакладненняў. Аднак з РАЎСа актывіст ужо не выйшаў. Афіцыйная прычына затрымання невядомая.

Нагадаем, што Аляксандр Сімановіч быў затрыманы падчас “маўклівай акцыі” 3 ліпеня. На яго быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Пасля гэтага ён быў адпушчаны і чакаў судовага пасяджэння. У той дзень у Магілёве было затрымана 12 удзельнікаў акцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі