Магілёўскага праваабаронцу арыштавалі на 7 сутак

Як заявіў на судзе Барыс Бухель, 3 ліпеня яго затрымаў невядомы ў цывільным за тое, што ён фатаграфаваў падчас акцыі. Бухель, па яго словах, быў у аддаленні ад асноўнай масы людзей. 


На судзе Бухель выявіў, што копіі пратаколу не адпавядае яго арыгіналу. Суддзя адправіў пратакол на дапрацоўку ў міліцыю, і сёння ў абед суд працягнуўся. У выніку праваабаронцу асудзілі за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых акцый, інфармуе БелаПАН


Раніцай каля будынка суда Бухеля чакалі чацвёра актывістаў апазіцыі. Сустрэць праваабаронцу ім не далі. Актывістаў затрымалі і каля гадзіны пратрымалі ў міліцэйскім пастарунку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі