Магілёўскі праваабаронца дамогся пакарання супрацоўніка ІЧУ

3 ліпеня яго прывезлі ў пастарунак і пратрымалі болей за тры гадзіны без складання пратаколу. 7 ліпеня міліцыянты зноў затрымалі праваабаронцу, калі ён прыйшоў у суд Ленінскага раёна. Затрыманне было беспадстаўным, лічыць Барыс Бухель. Яго змясцілі ў ІЧУ. У той дзень яму, а таксама яшчэ пецярым затрыманым не далі паесці і не вывелі на прагулку.

Суд над праваабаронцам адбыўся толькі 8 ліпеня. Спадар Бухель накіраваў скаргу на дзеянні міліцыянтаў у пракуратуру. Але ў выніку пракуратура “знайшла крайняга”, распавёў магілёўскі актывіст у жывым эфіры Еўрарадыё.

Паводле рашэння пракуратуры, дысцыплінарнае спагнанне накладуць на інспектара-дзяжурнага ІЧУ Андрэя Казакова. Менавіта яго прызналі вінаватым у тым, што не замовіў абед для затрыманых. Між тым, гэты супрацоўнік проста не мог ведаць, колькі часу людзі будуць заставацца за кратамі, бо яны не былі асуджанымі на арышт. Таму, натуральна, ён не замаўляў на іх абед, патлумачыў Барыс Бухель. Гэтаму супрацоўніку вынесуць вымову і пазбавяць яго прэміі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі