У Магілёве сёння пройдуць грамадскія слуханні
Грамадзяне дамагліся іх з дапамогай трох стыхійных мітынгаў, сотняў сабраных подпісаў і дзясяткаў зваротаў у розныя дзяржаўныя інстанцыі.
Грамадскія слуханні адбудуцца 31 студзеня а 18-й гадзіне ў памяшканні сярэдняй школы №31. З мясцовымі жыхарамі сустрэнуцца прадстаўнікі ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкаму і аблвыканкаму, паведамляе сайт mycity.by.
Як паведамляла Еўрарадыё, жыхары мікрараёна “Юбілейны” спрачаюцца з будаўнічай арганізацыяй “Домабудаўніцтва” з нагоды ўзвядзення новага элітнага дома.
Мясцовыя жыхары незадаволеныя тым, што пры яго будаўніцтве спілуюць частку бярозавага гайка, створаць дадатковую транспартную праблему. Таксама яны заяўляюць, што новы шматпавярховік пазбавіць дзённага святла прылеглыя “хрушчоўкі”. Акрамя таго, з мясцовымі жыхарамі ніхто не абмяркоўваў будаўніцтва новага дома.
Ілюстрацыя будучага дома — b2b.by