Магілёўскі актывіст Валянцін Лабачоў дапытаны ў КДБ
Размова доўжылася больш як дзве гадзіны. Яна тычылася падзей 19 снежня ў Мінску і дзейнасці ў "Маладым фронце".
Вечарам 16 лютага ва ўпраўленні КДБ па Магілёўскай вобласці быў дапытаны актывіст зарэгістраванага ў Чэхіі грамадскага аб'яднання "Малады фронт" Валянцін Лабачоў.
Лабачоў паведаміў БелаПАН, што размова доўжылася больш як дзве гадзіны. Яна тычылася падзей 19 снежня ў Мінску і дзейнасці ў "Маладым фронце". Падрабязнасцей Лабачоў сказаць не змаг, бо даў падпіску аб невыдаванні. Пры гэтым ён зазначыў, што ў пратакол допыту не ўносіліся пытанні следчага, а запісваліся толькі адказы.