Макей: Беларусь гатовая да дыялогу з ЕС, але без ціску і санкцый (відэа)
Міністр замежных спраў Уладзімір Макей даў інтэрв'ю РІА "Новости" і БЕЛТА.
Як перадае БЕЛТА, Макей заявіў: "Мы з'яўляемся суседам Еўрасаюза. З суседзямі, як кажа наш прэзідэнт, наканавана ад Бога жыць у міры, сяброўстве і згодзе. І мы гатовыя да гэтага. Але мы жадаем, каб і да нас ставіліся прыстойна, паважліва, без усякага ціску і санкцый. Мы гатовыя падтрымліваць дружалюбныя адносіны на раўнапраўнай аснове".
На думку чыноўніка, нейкія далейшыя санкцыі з боку Еўрасаюзу ужо не прывядуць да істотных зменах у адносінах з афіцыйным Мінскам. Па словах Макея, нюансы, якія тычацца ўзроўню дэмакратыі ў Беларусі і беларускім грамадстве, ёсць і мностве іншых краін, якія, тым не менш, з'яўляюцца сябрамі Савета Еўропы, з якімі ў Еўрасаюза звычайныя адносіны.
Акрамя таго, Макей назваў абсурднымі "чорныя спісы" Еўрасаюза. Ён кажа, што без скасавання гэтых спісаў зрухаў у адносінах паміж Беларуссю і ЕС чакаць не варта.