Максім Гусцік стаў 4-м на этапе Кубка свету па фрыстайле

Першае месца заняў кітайскі фрыстайліст Цзя Цоньян, другім быў амерыканец Дылан Фергюсан, а трэцім стаў канадзец Аліўе Рашон, інфармуе БЕЛТА.

З беларускіх лыжных акрабатаў у дзясятку найлепшых трапіў двухразовы медаліст Алімпіяд Дзмітрый Дашчынскі, які заняў 8-е месца. Дзяніс Осіпаў заняў 13-ю пазіцыю, а Антон Кушнір апынуўся на 21-м месцы ў выніковым пратаколе.

У спаборніцтвах жанчын беларуска Вольга Гуськова заняла 6-е месца, а ўсе прызавыя месцы дасталіся прадстаўніцам Кітаю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі