Маладафронтавец Уладзімір Яроменак асуджаны на 15 сутак
Яго звінавацілі ў "дробным хуліганстве". За краты актывіста адправіла суддзя Таццяна Моталь.
Нагадаем, Уладзімір Яроменак быў затрыманы 6 лістапада на плошчы Незалежнасці ў сталіцы. "Малады фронт" (зарэгістраваны ў Чэхіі) паведамляў, што Яроменак быў затрыманы аховай Дому ўраду каля помніка Леніну падчас падрыхтоўкі акцыі "кашэчага пратэсту". Маладафронтаўцы заявілі, што пасля аблілі валер'янкай гэты помнік.