Маладому навукоўцу адмовілі ў правядзенні пікета каля Інстытута фізіялогіі
Праз пікетаванне Аляксей Паўлоўскі хацеў прыцягнуць увагу на непрадастаўленне яму месца ў інтэрнаце.
У адказе Мінскага гарвыканкаму пазначана, што ў заяўлены Паўлоўскім перыяд будуць адбывацца рамонтныя працы па вуліцы Акадэмічнай, у тым ліку і каля Інстытута фізіялогіі.
Нагадаем, што навуковец збіраўся ладзіць пікет каля фасаду свайго інстытута 30 траўня. Ад пачатку навучальнага года адміністрацыя Акадэміі навук не прадаставіла яму месца ў інтэрнаце і Аляксей дагэтуль вымушаны здымаць пакой.
Праз скаргі ў Адміністрацыю прэзідэнта і Міністэрства адукацыі Аляксея Паўлоўскага выключылі з аспірантуры, аднак праз суд ён здолеў аднавіцца.
Фота — agriculture.by