"Малады фронт" адсвяткаваў свой 15-ы дзень народзінаў (фота)
Імпрэза прайшла ўвечары 6 верасня на мінскай сядзібе Партыі БНФ.
Арганізацыя была заснаваная 6 верасня 1997 года. Цяпер "Малады фронт" існуе як міжнародная арганізацыя, зарэгістраваная ў Чэхіі. Да гэтага аб'яднанне неаднаразова спрабавала легалізавацца ў Беларусі, але няўдала.
Першы кіраўнік маладафронтаўцаў Павел Севярынец і цяперашні — Зміцер Дашкевіч з'яўляюцца палітвязнямі.
На імпрэзу прыйшлі маладафронтаўцы розных пакаленняў. Былі і ганаровыя госці, такія, як Станіслаў Шушкевіч, Уладзімір Някляеў, бацька Змітра Дашкевіча Вячаслаў Дашкевіч.
“Сённяшнія маладафронтаўцы яшчэ не бачылі асабіста Севярынца і Дашкевіча”