Марцаў: БДГ з'явілася ў патрэбны час і ў патрэбным месцы

"Белорусская деловая газета" цяпер існуе толькі ў інтэрнэце, а ў 1990-я гады гэта было папулярнае і ўплывовае выданне. На той момант у ім былі сабраныя ці не лепшыя кадры як маладых журналістаў, так і дасведчаных аналітыкаў, кажа галоўны рэдактар БДГ Пётр Марцаў.

Марцаў: "Гэта быў вельмі моцны калектыў. Таму газета карысталася пэўнай папулярнасцю. Дзесьці да 2003 года, калі пачалася вайна на знішчэнне выдавецкага прадпрыемства і газеты".

Інтэрнет-версія БДГ мае свайго чытача, аўдыторыя яго стабільная. "Таму газета жывая", — кажа Пётр Марцаў.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі