Мартынаў едзе на сустрэчу міністраў замежных спраў Усходняга партнёрства

Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў атрымаў афіцыйнае запрашэнне на сустрэчу міністраў замежных спраў краін — удзельніц Усходняга партнёрства, паведамляе БелаПАН.

Чакаецца, што міністры падпішуць "дарожную карту" Усходняга партнёрства. Яна прадугледжвае план дзеянняў да наступнага саміту ўдзельнікаў праграмы ў 2013 годзе.

Таксама міністры абмяркуюць шэраг пытанняў, у тым ліку парадак дня Усходняга партнёрства на наступныя паўтара года з улікам "дарожнай карты", унёсак грамадзянскай супольнасці ў дасягненне мэтаў УП, ролю галіновага і шматбаковага супрацоўніцтва і перспектывы ўмацавання супрацоўніцтва ў сферы агульнай палітыкі бяспекі.

Дарэчы, у той жа дзень, але зранку адбудзецца паседжанне Савета міністраў замежных справаў Еўрасаюза. Беларускае пытанне ў парадак дня паседжання не ўключанае.

Фота — nv-online.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі