Марына Коктыш стала лаўрэаткай прэміі фонда Цайт

Намесніца галоўнага рэдактара газеты "Народная воля" стала лаўрэаткай міжнароднай прэміі імя Герда Буцэрыуса "Маладая прэса Усходняй Еўропы — 2009" (прэміі фонда Цайт), паведамляе прэс-служба БАЖ.


Сама Коктыш кажа, што ў сённяшняй няпростай сітуацыі са СМІ, калі недзяржаўныя газеты апынуліся на мяжы закрыцця, гэтая прэмія — знак увагі і падтрымкі з боку еўрапейскіх калег. 


Прэмія "Маладая прэса Усходняй Еўропы" была заснаваная ў 1999 годзе нямецкім фондам "Zeit". У папярэднія гады прэмію Цайта з беларускіх СМІ атрымлівалі: "Борисовские новости", "Новы час", "Газета Слонімская", "Ежедневник", інфармагенцтва БелаПАН, "Белорусская деловая газета", "Салідарнасць", "Белорусский рынок", "Народная воля", "Свободные новости", "Наша Ніва", "Брестский курьер", "Витебский курьер-М", "Intex-press", "CDmag", Святлана Калінкіна, Мікола Маркевіч, Ася Трацюк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі