Маскоўскі офіс МММ: Нічога падобнага яшчэ не было

Кансультант офісу МММ: “Падобных выпадкаў не было. Максімум, што было — спрабавалі забараніць вонкавую рэкламу. Між тым, усе суды супраць МММ прайграны. Толькі знайшлі прычыну, каб арыштаваць Сяргея Панцялеевіча за пазыку ў тысячу рублёў. Мы цяпер займаемся яго справай. А ў Беларусі наогул складана: у вас там законаў няма”.

Нагадаем, 16 сакавіка КДБ захапіў офіс МММ у Мінску. Па звестках Камітэта дзяржбяспекі, група асобаў ладзіла незаконныя фінансавыя аперацыі і завалодала грашовымі сродкамі беларускіх грамадзян шляхам падману.

А яшчэ 13 сакавіка ў міліцыі не было прэтэнзій к “МММ-2011”. “У нас пакуль няма інфармацыі, што нечыя правы парушаныя”, — казаў тады начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі  МУС Эдуард Нікіцін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі