Матч мінскага "Дынама" супраць барысаўскага БАТЭ перанесены на 24 чэрвеня
Ён быў запланаваны на 25 чэрвеня.
З просьбай перанесці матч 15-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе звярнуўся барысаўскі клуб. Як адзначае "Спорт Беларусь", нагодай стала падрыхтоўка каманды да паядынкаў Лігі чэмпіёнаў УЕФА.
Мінчукі адказалі згодай. Задаволіла хадайніцтва БАТЭ і ўпраўленне па правядзенні спаборніцтваў Беларускай федэрацыі футболу.