Матчы 4-га тура чэмпіяната Беларусі па футболе пачнуцца з хвіліны маўчання

З хвіліны маўчання пачнецца 4-ы тур чэмпіяната Беларусі па футболе, матчы якога адбудуцца 15 красавіка. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі футбола:

“Усе матчы [15 красавіка. — Заўв. ЕРБ] будуць пачынацца з хвіліны маўчання. Усе каманды выйдуць на поле ў жалобных павязках”.

Нагадаем, 13 красавіка ў Беларусі абвешчаная жалоба па ахвярах тэракта 11 красавіка 2011 года ў мінскім метро.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі