Маці Уладзіслава Кавалёва занесла заяву ў Адміністрацыю прэзідэнта
Любоў Кавалёва просіць Аляксандра Лукашэнку ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне і захаваць жыццё яе сыну.
Кавалёва: "Запрасілі мяне ў прыёмную, зарэгістравалі маю заяву і сказалі, што будзе разгледзена ў рамках, прадугледжаных законам. Вельмі карэктна і культурна мяне сустрэлі. Наконт асабістай сустрэчы, паколькі я не з Мінску, сказалі дасылаць заяву заказным лістом".
Таксама Любоў Кавалёва занесла заяву ў Вярхоўны суд, каб ёй дазволілі сустрэчу з сынам.