Мельянцоў: Санкцыі толькі нашкодзяць палітвязням
Палітолаг лічыць, што афіцыйны Мінск не вызваліць іх, каб не паказаць саступак Еўрасаюзу.
“Натуральна, што вось гэтыя санкцыі ніякім чынам не паспрыяюць вызваленню палітзняволеных. Хутчэй наадварот. Зараз будуць іх трымаць, каб паказаць што беларускае кіраўніцтва не спужалася і ідзе на рэалізацыю патрабаванняў Еўрапейскага саюза”, — расказаў Дзяніс Мельянцоў у гутарцы з Еўрарадыё.
Палітолаг таксама адзначыў, што беларускія ўлады могуць у адказ на новыя санкцыі пашырыць спіс невыязных з Беларусі апазіцыянераў, а таксама пастарацца перакрыць ім выезд і праз Расію.
Нагадаем, што 23 сакавіка ЕС пашырыў спіс беларускіх чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза. Іх стала больш на 12 чалавек. Мяркуецца, што сярод іх ёсць і бізнэсоўцы, у прыватнасці, Юрый Чыж. Акрамя гэтага, будуць замарожаныя актывы фірмаў, уладальнікамі якіх з’яўляюцца бізнэсоўцы з пашыранага спісу.
Фота: spring96.org