Мэр Мінска не заўважыў валютнага крызісу

Такія заявы сталічны мэр зрабіў 1 траўня ў часе святочнага мітынгу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, паведамляе БелаПАН. У прыватнасці, Мікалай Ладуцька сказаў наступнае:

“Сёння за валюту мы набываем нафту, газ, медыкаменты. У каго з мінчукоў сёння дома не было гарачай вады, была адключаная электраэнэргія, зімой заставаліся халоднымі батарэі? Чатыры дні выходных — людзі выязджалі за горад. 12 тон шашлыкоў набыта — мяса ж не падаражэла, як, дапусцім, імпартныя шакаладкі, на 60%, праўда?

Начальнік ДАІ ГУУС паведамляў, што 3 траўня будзе ўзнімаць два верталёты і сачыць, як у Мінск з’язджаюцца з усіх кірункаў аўтамабілісты. Бо калі не рэгуляваць рух з неба, то яны проста не заедуць. Дык што гэта, скажыце — які валютны крызіс?"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі