Мікалаю Дземідзенку прысудзілі 15 сутак арышту
Такі вердыкт вынес 16 траўня суд Першамайскага раёну сталіцы. Суд быў фактычна закрытым: дагэтуль невядома, па якім артыкуле судзілі хлопца.
Паводле праваабаронцы Анастасіі Лойкі, ніякай інфармацыі па справе Мікалая Дземідзенкі ў судзе не давалі. Сказалі толькі, што ён будзе адбываць адміністрацыйнае пакаранне на Акрэсціна. Праваабаронца таксама пацвердзіла, што намеснік старшыні “Маладога фронту” абвясціў галадоўку.
Мікалай Дземідзенка быў затрыманы 14 траўня ў Мінску ў Мінску. Ён разам з паплечнікамі спрабаваў вывесіць на адным з высотных дамоў насупраць Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску бел-чырвона-белы сцяг, паведамляе БелаПАН.