Мясніковіч сустрэнецца сёння з Пуціным
Акрамя гэтага, запланаваная сустрэча беларускага і казахстанскага прэм’ераў.
18-19 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу адбываюцца пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД. А таксама Міждзяржсавета ЕўрАзЭС і Вышэйшага органа Мытнага саюза на ўзроўні кіраўнікоў урадаў.
Мяркуецца, што кіраўнікі урадаў Беларусі, Расіі і Казахстана абмяркуюць дзейнасць Мытнага саюза, у які ўваходзяць гэтыя тры згаданыя краіны.