Мікола Маркевіч: Сёння мне не дазволяць выдаваць легальную газету
25 сакавіка споўнілася роўна 20 гадоў ад часу выхаду першага нумару гродзенскай газеты “Пагоня”.
“Пагоня” ўвайшла ў сучасную гісторыю Беларусі як СМІ, журналісты якога былі ўпершыню асуджаныя за паклёп на кіраўніка Беларусі. У 2002 годзе галоўны рэдактар Мікалай Маркевіч і журналіст Павел Мажэйка атрымалі па два гады “хіміі”.
У пазнейшы час Мікалай Маркевіч доўгі час рэдагаваў інтэрнэт-версію “Пагоні”. Цяпер ён узначальвае фірму пасажырскіх перавозак. Нават сумны досвед у медыя-бізнэсе не адбілі жаданне займацца СМІ, кажа Маркевіч:
120326 Markevich.mp3
"Абсалютна не згубіўся гэты інтарэс. Я ўвесь час у сабе яго трымаю. Я манітору і аналізую сітуацыю. Проста чалавек з прозвішчам Маркевіч у гэтай дзяржаве сёння не можа выдаць нават аднаго нумара легальнай газеты. Нелегальная журналістыка мяне абсалютна не цікавіць. Таму будзем спадзявацца, што Бог дасць нам яшчэ адзін шанец зрабіць добрае медыя ў Гродне, якое было апініятворчым для ўсёй Беларусі. Так, як гэта было некалі з “Пагоняй”.