Палітвязень Мікола Статкевіч трапіў у калоніі ў медсанчастку
На вытворчасці ён атрымаў траўму рукі. Паводле некаторых звестак, яму прыціснула руку бервяном. Цяпер Статкевічу наклалі гіпс.
Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё распавяла жонка палітвязня Марына Адамовіч.
Адамовіч: "Наколькі я магу зразумець, бярвеннем яму прыціснула руку. Што гэта — ці раздрабленне, ці мяккія тканкі, — я не ведаю".
Звесткі Адамовіч атрымала не па афіцыйных каналах з калоніі, а прыватным чынам. Кіраўніцтва калоніі, кажа жанчына, не дае ёй інфармацыі пра экс-кандыдата ў прэзідэнты. Бліжэйшымі днямі яна мае намер паехаць у калонію.