Міліцыянты беспрычынна збілі двух брэстаўчан?
У выніку мужчыны апынуліся ў хірургічным аддзяленні абласной лякарні.
Як піша газета “Вечерний Брест", міліцыянты жорстка збілі Сяргея Рудзя — дырэктара замежнага мэблевага прадпрыемства “BlackRedWhite” і яго сябра. Пацярпелы кажа. што 15 верасня яго сям’я з сябрамі адзначалі хрэсьбіны ў адной з брэсцкіх кавярняў. Каля адзінацатай гадзіны вечара ён пасварыўся з групай мужчын, якія стаялі на выхадзе з кавярні. Знянацку з’явіліся восем міліцыянтаў без бэджаў і пачалі збіваць Сяргея Рудзя і яго сябра. Потым іх адвезлі ў Ленінскі РАУС, дзе склалі пратаколы аб хуліганстве і непапарадкаванні супрацоўнікам міліцыі.
Жонка Сергея выклікала “хуткую дапамогу”, і пасля абследавання мужчыны апынуліся ў лякарні. У спісе цялесных пашкоджанняў збітых — чэрапна-мазгавая траўма, хімічны апёк вачэй (пасля ўжывання газавага балончыка), апушчэнне абедзвюх нырак. Пацярпелыя напісалі заяву ў пракуратуру.
Фота — kiyany.obozrevatel.com