Міліцэйская машына ўчыніла страшную аварыю пад Баранавічамі (фота)
16 чэрвеня кіроўца “Опеля”, службовага аўтамабіля МУС выехаў на сустрэчную паласу, не зважаючы на знак “Абгон забаронены”.
Ён сутыкнуўся з аўтамабілем “Крайслер”. У выніку сутыкнення загінула адна з пасажырак “Крайслера”, 37-гадовая жанчына. Шэсць чалавек з траўмамі рознай ступені цяжкасці трапілі ў лякарню, піша газета Intex-Press.
Дарэчы, у міліцэйскім “Опелі” апрача кіроўцы знаходзіліся два высокіх міліцэйскіх чыноўніка. Адзін з іх у лякарні ў цяжкім стане.