Міліцыя на “Славянскім базары” будзе працаваць “тактоўна і прыгожа”
Праваахоўнікі вырашылі выканаць адпаведную “заяўку” арганізатараў музычнага фестывалю ў Віцебску.
Такім чынам, міліцыя вырашыла змякчыць метады працы, звязаныя з забеспячэннем парадку ў горадзе ў часе фестывалю, паведамляе сайт “Народныя навіны Віцебска”. Раней госці ды ўдзельнікі “Славянскага базару” наракалі на тое, што служба бяспекі працуе надта старанна. Аднак міліцыянты абяцаюць, што ўзровень бяспекі ад гэтага не знізіцца.
Варта, аднак, адзначыць, што сёлета зменшылі колькасць кантрольна-прапускных пунктаў пры наведванні Летняга амфітэатру. Іх ужо не тры, а два.