У Мінску старшына міліцыі не здолеў збегчы ад кантралёра (відэа)

Старшына міліцыі адмовіўся плаціць за праезд і на прыпынку збіраўся выйсці. Але мужчына-кантралёр яго затрымаў: "Не выходзім, плаціце штраф, пасля будзеце выходзіць!". Калі міліцыянт штурхнуў яго і кінуўся ў дзверы, кантралёр схапіў яго і не адпусціў.

Кантралёр: "Не, не адпушчу, дарагі ты мой! Не, не выходзім. Цяпер аплачваем тут, у салоне! І пасведчанне сваё паказваем! Гэта міліцыянер называецца!". Некаторыя з пасажыраў падтрымалі прынцыповага кантралёра — гэта відаць на відэа, якое змясціў сайт naviny.by.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі