Сведка: кантралёрка пырснула газавым балончыкам у салоне тралейбуса
Раніцай у чацвер у грамадскім транспарце сталіцы, нібыта, адбылася чарговая бойка.
Як паведамляе партал tut.by, пра здарэнне паведаміў адзін са сведкаў. Паводле яго слоў, гэта быў тралейбус № 59. Калі ён спыніўся на Інстытуце культуры, з салона выпіхнулі кантралёрку, 50-гадовую жанчыну, многія пасажыры церлі вочы. Нібыта, у перапоўненым салоне кантралёрка скарысталася газавым балончыкам.
Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт пакуль няма.
Тралейбусны парк: З кіроўцам будзем разбірацца, шукаем сведкаў
Фота — bymedia.net