Мінчанін Дзяніс Ложкін выйграў чэмпіянат па кіданні каровіных лепяхоў

Незвычайны чэмпіянат прайшоў 27 жніўня ў вёсцы Малое Запруддзе ў рамках этнафестываля "Вольнае паветра". Каровін лепяхЛожкін кінуў на 63 метра. Пераможцу ўручылі галоўны прыз - скрыню шампанскага. Дзяніс пасля перамогі заявіў, што мае патэнцыял і будзе старацца пераўзысці сусветны рэкорд, паведамляе БелаПАН.

Этнафестываль "Вольнае паветра" пачаўся ўвечары 27 жніўня і доўжыўся ўсю ноч. У Малое Запруддзе з'ехалася каля 2 тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі